Рабочыя торфазавода ў Дзітве не дачакаліся 500 даляраў заробку
Для паўторнай вандроўкі ў рабочы пасёлак Дзітва, што на Лідчыне, у нашага карэспандэнта былі дзве падставы – прынятая яшчэ ў мінулым годзе ў сувязі з нафтагазавымі цяжкасцямі дзяржаўная праграма па замене прыроднага газу на мясцовыя віды паліва. А таксама публічна абвешчанае на Каляды абяцанне кіраўніцтва пасёлкаўтваральнага торфазавода давесці сёлета заробак дзітвянцаў да 500 даляраў.
Ці атрымалася? У Дзітве днямі ізноў пабываў карэспандэнт нашага радыё Віталь Сямашка.
– Шкоднасць у нас, загазаванасць, пыл тарфяны. Даюць нам нейкія распіратары, але гэта аднаразовыя.
Карэспандэнт: Былі выпадкі, калі вы хварэлі лёгачнымі хваробамі?
– Так. Я неяк трапіў на бальнічны.
Карэспандэнт: І маеце 500 даляраў?
– Сумняваемся… Цяпер будуць праблемы ў кіраўніка краіны. Была ў яго праграма. Але ж ніводзін пункт не рэалізаваны. Ні дабрабыт не палепшыўся. Прадпрыемствы не запрацавалі. І лідскія тарфянікі скажуць: дзе нашыя абяцаныя 500 даляраў.
Многія палітолагі і палітыкі прадказваюць Лукашэнку самую цяжкую прэзідэнцкую кампанію у 2015 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя