Ілля Шымановіч – сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па плаванні



У кітайскім Ханчжоў на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе беларус Ілля Шымановіч стаў сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 50 метраў брасам.

Наш плывец паказаў час 25,77, што стала новым рэкордам краіны. Саступіў Шымановіч толькі паўднёваафрыканцу Камерону ван дэр Бургу — 25,41 сек. Гэта ўжо другі сярэбраны медаль Шымановіча на бягучым першынстве свету. Да гэтага было другое месца на дыстанцыі 100 м. брасам.

Беларускае Радыё Рацыя