Урад зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён



Пастановай Савета міністраў ад 15 снежня № 906 зацверджаны графік пераносу працоўных дзён у 2019 годзе, паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакументам устаноўлена, што працоўныя дні ў 2019 годзе пераносяцца:

з 6 траўня (панядзелак) — на суботу 4 мая (5, 6 і 7 траўня будуць днямі адпачынку);

з 10 траўня (пятніца) — на суботу 18 мая (днямі адпачынку будуць 9, 10, 11 і 12 траўня);

з 8 лістапада (пятніца) — на суботу 16 лістапада. Адпаведна 7 (Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі), 8, 9, 10 лістапада будуць днямі адпачынку.

Арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) пастановай дадзена права самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу працоўнага дня.

belapan.by