Барысаўскі БАТЭ пазмагаецца з лонданскім „Арсеналам”



17 снежня, у штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне прайшло лёсаванне далейшай стадыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

У 1/8-й футбольнай Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца:

Атлетыка (Іспанія) — Ювентус (Італія) Аякс (Нідэрлянды) — Рэал (Іспанія) Ліверпуль (Англія) — Баварыя (Германія) Ліён (Францыя) — Барселона (Іспанія) Манчэстар Юнайтэд (Англія) — ПСЖ (Францыя) Рома (Італія) — Порту (Партугалія) Тотэнхэм (Англія) — Барусія Дортмунд (Германія) Шальке-04 (Германія) — Манчэстар Сіці (Англія)

Першыя матчы пройдуць 12-13 і 19-20 лютага, а гульні ў адказ – 5-6 і 12-13 сакавіка.

Пры лёсаванні Лігі Еўропы шарык з назвай БАТЭ выцягнулі перадапошнім. Маглі трапіць ўжо толькі лонданскі „Арсенал” альбо лісабонская „Бенфіка”. Выпаў брытанскі клуб. 

У 1/16-й Лігі Еўропы сустрэнуцца:

Вікторыя, Пльзень (Чэхія) — Дынама, Заграб (Харватыя)

Бруге (Бельгія) — Зальцбург (Аўстрыя)

Рапід, Вена (Аўстрыя) — Интэр, Мілан (Італія)

Славія Прага (Чэхія) — Генк (Бельгія)

Краснадар (Расея) — Байер, Леверкузен (Германія)

Цурых (Швайцарыя) — Напалі (Італія)

Мальмё (Швецыя) — Чэлсі (Англія)

Шахтар, Данецк (Украіна) — Айнтрахт (Нямеччына)

Селтык (Шатляндыя) — Валенсія (Іспанія)

Рэн (Францыя) — Беціс (Іспанія)

Алімпіякас (Грэцыя) — Дынама, Кіеў (Украіна)

Лацыё (Італія) — Севілья (Іспанія)

Фенербахчэ (Турцыя) — Зеніт (Расея)

Спортынг (Партугалія) — Вільярэал (Іспанія)

БАТЭ (Беларусь) — Арсенал (Англія)

Галатасарай (Турцыя) — Бенфіка (Партугалія) Беларускае Радыё Рацыя