Аксана Колб: Не здзіўлюся, калі пасля Зайдэса з’явіцца яшчэ нехта



У судзе Савецкага раёну Менска адбылося папярэдняе паседжанне па разглядзе пазову бізнесмена Леаніда Зайдэса да газеты „Новы Час”, а таксама блогера, журналіста Дзяніса Івашына. Зайдэс з’яўляецца адным з сузаснавальнкаў рэстарана „Поедем поедим” каля мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

Рэдактар ​​«Новага Часу» Аксана Колб. Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Па словах галоўнай рэдактаркі „Новага часу” Аксаны Колб, пачатак асноўнага  працэсу прызначаны на 27 снежня ў 14.30 ў судзе Савецкага раёну:

-Было папярэдняе паседжанне, на якім бакі спрабавалі выявіць пазіцыю адзін аднаго, каб выпрацаваць лінію на абарону ці наступ. На жаль, нягледзячы на наша хадайніцтва, самога Зайдэса на гэтым пасяджэнні не будзе. Суддзя тая ж – Абрамовіч Вераніка, якая вяла справу Ізраілевіча супраць газеты і Івашына.

На тым працэсе суд стаў на бок „Новага Часу” і  Дзяніса Івашына. Бізнесмену Аркадзю Ізраілевічу было адмоўлена ў задавальненні пазова.

Зараз жа ў сваім іску Леанід Зайдэс дамагаецца, каб рэдакцыя абвергла некаторыя звесткі з артыкула газеты, якія тычаццца яго бізнес-партнёраў, а таксама інфармацыю, што ва Украіне супраць бізнесоўцаў Зайдэса і Сурыса вядзецца крымінальная справа за траты, – распавяла Аксана Колб.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя