“Казка пра тое, як сабака можа ашалець, калі ў санаторый едзе рэвізор” – рэпартаж Алесі Лугавой



Уладкоўвайцеся зручней, зрабіце сабе кавы ці гарбаты, мы збіраемся распавесці вам чароўную казку. У ёй ручныя сабакі раптам становяцца шалёнымі, забароненыя рэчывы – дазволенымі, адлегласці не такія, якімі здаюцца, а забітыя ператвараюцца ў часова абязрушаных. Свет увогуле поўны дзівосаў, калі верыць на слова чыноўнікам.