Валер Білібуха: Змагацца з бюракратамі-чыноўнікамі вельмі складана



Незалежны дэпутат Першамайскага сельвыканкама Валер Білібуха падводзіць вынікі сваёй працы за чарговы 2018 год.

Ён дэпутат другога тэрміну. І лічыць, што рабіць дабро дзеля людзей у адзіночку сярод бюракратаў-чыноўнікаў вельмі цяжка, калі не сказаць немагчыма. Любое пытанне трэба вырашаць нудна, доўга, спісваючы горы папер. Білібуха – сябра партыі БХД, чалавек прынцыповы, смелы, упарта адстойвае інтарэсы людзей.

Вельмі нялёгка быць незалежным дэпутатам у нашай краіне, кажа Валер Білібуха:

– У нас вялікая праблема з адпачынкам. Напрыклад, калі ўзяць гэты мелавы кар’ер. Я ўжо два гады спрабую для людзей штосьці зрабіць. Яшчэ вострае пытанне пра станцыю абезжалезвання ў Кабаках. Ужо колькі гадоў людзі просяць, і я ім дапамагаю, каб падалі нармальную, чыстую ваду. Коштам свайго здароўя і сваіх нерваў усё мной робіцца для людзей. А ў чыноўнікаў – супраць людзей. Канешне, аднаму чалавеку супраць гэтай рэпрэсіўнай махіны змагацца, хаця б і падтрымлівалі людзі, вельмі цяжка, яны што хочуць напішуць, сфальсіфікуюць.

За першы дэпутацкі тэрмін Білібуха заваяваў давер сваіх выбаршчыкаў настолькі, што на чарговых выбарах у пачатку 2018-га яны падняліся і адстаялі свайго дэпутата, перапыняючы фальсіфікацыі і правакацыі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя