„Арт-Сядзіба” прэзентавала спектакль пра жыццё Францішка Аляхновіча



У Менску прайшоў прэм’ерны паказ спектакля, прысвечанага „айцу беларускага тэатра” Францішку Аляхновічу, меркавана закатаванаму савецкімі спецслужбамі.

„Паказаўшы ўсе зверствы эпохі Аляхновіча, мы адмыслова пакінулі адкрыты фінал”, – азначае рэжысёр спектакля Эльдар Бякіраў:

– Выйшлі змагацца, выйшлі адраджаць беларускую культуру.

Самы вядомы твор Аляхновіча — аповесць „У кіпцюрах ГПУ” стала першым сведчаннем вязня бальшавіцкага рэжыму.

Кажа актор тэатра „Арт-Сядзібы” Аляксей Сапрыкін:

– Францішак Аляхновіч упершыню распавёў нам пра гэтыя зверствы, якія адбываліся ў ГПУ ў канцлагерах. Нават раней, чым усім вядомы Салжаніцын. Наўа задача, каб пра гэту постаць даведаліся больш.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Прэм’ера спектакля „Францішак. Сцэны з жыцця ды сноў” прайшла ў менскай прасторы ОК16 у межах тыдня „Арт Сядзібе 7 гадоў”, які праходзіць па 23 снежня.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск