Праваслаўныя адзначаюць Дзень свяціцеля Мікалая Цудатворца



19 снежня, паводле юліянскага календара, Праваслаўная Царква адзначае памяць вялікага святога – Мікалая Цудатворца, званага яшчэ Мікалаем Угоднікам. Яго імя вельмі папулярнае ва ўсім хрысціянскім свеце. 

Свяціцель Мікалай лічыцца заступнікам падарожнікаў і мараплаўцаў. І з’яўляецца адным з самых шанаваных святых у праваслаўным свеце. У шматлiкiх гарадах пабудаваныя храмы ў яго гонар. Імя Мікалай вельмі папулярнае, асабліва ва ўсходніх славян, хаця сустракаецца і ў іншамоўным, заходнім гучанні.

На працягу года двойчы адзначаецца свята ў гонар Мікалая: 22 траўня і 19 снежня. Гэта так званы «вясенні» і «зімовы» Мікола. Свяцiцелю Мiкалаю Цудатворцу моляцца аб дзецях, аб добрых жанiхах i нявестах, захаваннi сямейнага ачага, заступнiцтве за ўдоў i сiрот, спачуваннi бедным i безабаронным,  дапамозе ў нястачах, суцяшэнні ў розных бедах i смутках, аздараўленні ад розных хвароб. На іконах яго прадстаўляюць у епіскапскіх рызах і з Евангеллем у руцэ.

Беларускае Радыё Рацыя