Пасажырскія перавозкі ў Менску выраслі на 3,6%, грузаперавозкі — на 4,6%
У студзені—лістападзе 2018 года арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі Менска перавезена 68,8 млн тонаў грузаў, што на 4,6% больш, чым за 11 месяцаў 2017 года. Грузаабарот склаў 29,1 млрд тона-кіламетраў і ў параўнанні з адпаведным перыядам 2017 года павялічыўся на 2,2%, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Менска.
Перавозкі грузаў паветраным транспартам знізіліся на 15,8% (37,3 тыс. тон), аўтамабільным — выраслі на 8,5% (23 млн 203,7 тыс.).
Паслугамі пасажырскага транспарту ў студзені—лістападзе 2018 года скарысталіся 708,9 млн чалавек (на 3,6% больш). Пасажыраабарот склаў 9 млрд 558,1 млн пасажыра-кіламетраў (на 8,6% больш).
Аўтобусамі перавезена 277 млн 397,1 тыс. чалавек (на 8,4% больш), наземным электратранспартам і метрапалітэнам — 428 млн 340,9 тыс. (на 0,6% больш). Паслугамі авіятранспарту скарысталіся 3,1 млн пасажыраў (на 12,6% больш).