Жыхары Бярозы: У нас багацеюць толькі чыноўнікі
Шэраговыя беларусы не сталі больш багатымі за 2018 год. Яны лічаць, што нізкія заробкі і пенсіі не паспяваюць за цэнамі. Людзі абураныя, што кіраўніцтва краіны не думае пра іх. Таму што чыноўнікам жывецца вельмі добра, кажуць мінакі на вуліцах Бярозы:
– Багацеюць толькі чыноўнікі, якія сядзяць пры кармушцы, якім падымаюць заробкі на 30%.
– У іх поспехі, росквіт, у нас усё наадварот.
– А просты працаўнік як працаваў за 200 ці 300 рублёў, так і працуе. Цэны вар’яцкія і далей растуць.
– Пенсія 220 рублёў. Камуналку плачу, а на ежу – што Бог пашле.
– Жывуць добра толькі ў той Беларусі, якую па тэлебачанні паказваюць.
Паводле апытаных бярозаўчан, яны не спадзяюцца, што справы ў новым годзе палепшацца. Паколькі за 25 год праўлення Аляксандра Лукашэнкі назіраецца толькі пагаршэнне. Гэта выклікала вялікі адток з краіны маладых, здаровых і разумных. Але чыноўнікаў гэта не хвалюе.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота onliner.by