„Гонар гміны” – рэпартаж Валянціны Лаеўскай.
Ураджэнцы Нараўчанскай зямлі: вядомая дакументалістка, аўтарка шматлікіх фільмаў пра Беласточчыну – Тамара Саланевіч і заснавальнік беларускага школьніцтва, настаўнік беларускай мовы – Аляксандр Валкавыцкі – ўжо, бадай, не гонар Нараўкі. Гімназія імя Тамары Саланевіч ліквідаваная. Няма ні школы, ні вуліцы Аляксандра Валкавыцкага. Яго імя знікла таксама з помніка.
Фота: racyja.com, wikipedia.org, tvp.pl