У Берасці прыгадалі падзеі Першай сусветнай



„Фонд развіцця Берасцейскай крэпасці” арганізаваў лекцыю дырэктара музея „5 форт” Аляксандра Каркатадзэ на тэму „Брэст-Літоўск у Першай сусветнай”. Акрамя гэтага, пасля лекцыі адбылася дыскусія на тэму лёса горада і крэпасці ў той перыяд і прэзентацыя архіўных фотаздымкаў з прыватных збораў.

Кажа Наталля Зданевіч, якая прадстаўляе фонд:

 – Мы пастараліся сумясціць гэтыя два сусветы прыватных калекцыянераў і музейнай інстытуцыяй, якая праводзіць даследванне на сваім узроўні. Я казала з розным узроўнем захопленасці па розных тэмах, розных перыядах. На самой справе яны праводзяць гэтыя даследванні даволі разрознена. Мы, як фонд, як інстытуцыя, вельмі хочам, каб гэта ўсё ж такі было больш нейкім чынам у партнёрстве.

Мерапыремства адно з шэрагаў, прысвечаных 100-годдзю сканчэння Першай сусветнай вайны.

„Наша задача раскрыць таямніцы перыядаў у гісторыі горада „незамыленых” ідэалогіяй. Бо Берасце – гэта не толькі Другая сусветная, а горад з 1000-гадовай гісторыяй”, – падсумавалі ўдзельнікі мерапрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце