Мітрапаліт Латвіі аказаўся агентам КДБ



Улады Латвіі апублікавалі на сайце Нацыянальнага архіва дадзеныя супрацоўнікаў Камітэта дзяржбяспекі СССР. Усяго апублікавана больш за 10 тысяч адсканаваных дакументаў.

Сярод размешчаных матэрыялаў – тэлефонная кніга супрацоўнікаў КДБ, картатэкі агентаў, нарматыўныя дакументы, Контрвыведчы слоўнік, справаздачы пасяджэнняў і інструкцыі.

У прыватнасці, Мітрапаліт Рыжскі і ўсяе Латвіі Аляксандр, ён жа Аляксандр Іванавіч Кудрашоў аказаўся агентам КДБ. Ён быў завербаваны ў 1982 годзе супрацоўнікам 5-га аддзела 4-га аддзялення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Латвійскай ССР Аляксандрам Ішчанкам, які прысвоіў свайму агенту псеўданім „Чытач”.

glavnoe.ua