Gavarun_by збірае сродкі на беларускую агучку
Збор сродкаў на краўдфандынгавы праект: „Глядзім кіно па-беларуску дома!” праходзіць у інтэрнэце на пляцоўцы Talaka.
Суполка Gavarun_by будзе перакладаць ды выкладаць стужкі, калі ёй дапамогуць гледачы.
Пра праект распавяла перакладчык суполкі Ксенія Капіца:
– Літаральна дзесяць адсоткаў ад падпісантаў суполкі проста скінуцца па пяць рублёў – гэта ўжо ўсё пакрые. Вы самі будзеце абіраць, якімі яны будуць, глядзець і атрымліваць падарункі. Пра іх таксама можна пачытаць, у праекце гэта кубачкі, асадкі, магніцікі, бірулькі. Розныя прыемнасці для генеральных спонсараў, па жаданні можа быць агучка кароткаметражак.
Кінатэатру „Megago” ўжо прапанаваны беларускамоўны мультфільм „Вучань святога Мікалая”, а таксама фільмы „Нябячны госць” і „Мэраўбоўн”.
На жаль, дзяржаўныя ўстановы ігнаруюць беларускую мову таксама і ў кіно. Таму, каб глядзець фільмы і мульцікі па-беларуску, перакладам даводзіцца займацца самастойна.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня