У Крым перакінутыя расейскія знішчальнікі
У Крым перакінутыя расейскія знішчальнікі. Больш за 10 расейскіх знішчальнікаў Су-27 і Су-30 у суботу прыбылі на аэрадром Бельбек пад Севастопалем у анексаваным Крыме.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на відавочцаў. Перакідка баявых самалётаў адбылася на фоне росту напружанасці вакол Азоўскага мора пасля інцыдэнту 25 лістапада, калі Расея захапіла ў Чорным моры тры ўкраінскія баявыя караблі ды іх экіпажы.
Украіна пасля гэтага ўвяла ваеннае становішча на частцы тэрыторыі. Прэзідэнт Пятро Парашэнка заявіў, што існуе пагроза ўварвання, і паведаміў, што каля межаў Украіны разгорнутая расейская групоўка колькасцю больш за 80 тысяч вайскоўцаў.