Геапалітыка ў цягніках



 Когда закончится Беларусь? – запыталi расейскiя спартоўцы ў цягнiку Брэст-Масква, які выехаў з Менску ў 21.30 23 снежня 2018 года.

– Не скоро. 

– В смысле, когда мы в Россию приедем?

– После часа ночи. Долго ещё ехать будем. 

А зранку таго ж дня ехала цягнiком – „швецарскай электрычкай” ці „Штадлерам” – так іх называюць „Ворша-Менск”, побач чалавек з гучным гiмнам СССР на званку тэлефона.

Першы раз, як зазваніў – я ледзь не падскочыла. 

У 1970-я гады на ўроках спеваў настаўніца патраціла шмат часу – і каб вывучылі, і каб навучыліся спяваць стоячы і навучыліся ўставаць пад гукі гімна. 

„Союз нерушимый, республик свободных, сплотила навеки великая Русь” , –  неслася па вагоне.  

Цiкава, каб пры СССР былi мабiльныя цi паствiў бы хто гiмн на званок, а калi паставiў, то хто?

А гэта быў трэнер, які вёз дзяцей-канькабежцаў, якія трэніруюцца ў Аршанскім Ледовым палацам.

Ехалі яны да Менску, а далей іх шлях быў ва Украіну – на спаборніцтвы.

З гучных размоваў трэнера вынікала, што ў Польшчы яны не так даўно таксама былі.  Чалавек з выразным беларускім вымаўленнем, з частым выкарыстаннем прыназоўніка”Ці”. Гадоў сарака. Настальгатар па СССР.  Увесь час казаў дзецям па дарозе: ” А вот в Советском Союзе”. І вынікала з яго расповедаў, што ў Савецкім Саюзе ўсё было найлепшым – і заробкі, і самы грошы з Леніным фіялетавым, і нават фальшываманетчыкі, якія дасканала падраблялі гэтыя грошы.

А я вось думаю, што калі бы пры СССР былі мабільныя, то нікому бы і ў галаву не прыйшло ставіць туды Гімн СССР у якасці званка.

Ды і не дазволілі бы, як не дазвалялі шмат чаго пры СССР.  

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ