Андрэй Вардамацкі: У беларусаў павялічваецца пачуццё небяспекі
Апошнія даследванні Беларускай аналітычнай майстэрні выявілі, што ўсё болей беларусаў лічаць, што ўкраінскі сцэнар, а менавіта спраба захопу тэрыторый Украіны Расеяй, можа паўтарыцца ў Беларусі.
“Калі ў верасні абсалютная большасць грамадзян Беларусі не дапускалі такой магчымасці, то ў лістападзе іх колькасць паменшылася на 6 адсоткаў”, – сцвярджае дырэктар беларускай аналітычнай майстэрні, Андрэй Вардамацкі:
– Колькасць беларусаў, якія лічаць, што Расея ў адносінах Беларусі можа зрабіць тое самае, што ў адносінах Украіны. Раней 76 працэнтаў лічылі, што не можа такога быць. Цяпер ажбыіся змены на 6-7 працэнтаў і 70 працэнтаў лічаць, што гэтага не можа быць. Гэта павелічэнне адчування пачуцця небяспекі.
Акрамя таго даследванні паказваюць, што ў лістападзе прыкладна на 7 адсоткаў паменшылася беларусаў, арыентаваных на інтэграцыю з Расіяй. Адначасова пры гэтым колькасць праеўрапескіх настрояў павялічылася.
Беларусы ўсё менш давяраюць сродкам масавай інфармацыі.
Так вынікае з апошніх даследванняў Беларускай аналітычнай майстэрні, якія выявілі, што давер да ўсіх сродкаў масавай інфармацыі, ў тым ліку расейскіх, беларускіх дзяржаўных і беларускіх незалежных, становіцца ўсё меншым. Замест тэлебачання беларусы ўсё болей шукаюць інфармацыю ў сацыяльных сетках і блогах.
Сітуацыю каментуе дырэктар Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэй Вардамацкі:
– Адбыўся зрух медыя-паводзінаў ад пасіўна-спажывецкага да актыўна селякціўнага. Людзі ва ўмовах татальнай прапаганды з усіх бакоў пераходзяць ад прамога спажывання інфармацыі і пераходзяць да ўсвядомленага віду спажывання інфармацыі з элементамі ўдзелу ў яе вытворчасці.
Андрэй Вардамацкі адзначае, што гэтая гіпотэза знойдзе сваё пацвярджэнне на працягу наступных некалькі месяцаў, калі тэндэнцыя застанецца такой жа.
Адзначым, што згодна з дадзенымі Беларускай аналітычнай майстэрні, у лістападзе колькасць сталай аўдыторыі расейскіх СМІ паменшылася амаль на 12 адсоткаў.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя