Рыгор Кастусёў: Лукашэнка відавочна не ведае, як выйсці з гэтай сітуацыі



Па меркаванню старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, тое, што перамовы паміж прэзідэнтамі Беларусі і Расеі скончыліся без вынікаў, сведчыць хутчэй аб паразе беларускага боку.

Па меркаванню апазіцыйнага палітыка, віна за сённяшнюю сітуацыю ляжыць на цяперашнім кіраўніке Беларусі.

– З майго пункту гледжання гэта сведчыць аб поўнай прафесійнай непрыгоднасці чалавека, які займае пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ён мабыць ужо і сам зразумеў, што завёў сваёй палітыкай краіну ў тупік, і ён сам, як я заўважаю з яго паводзінаў, не бачыць выйсця з гэтай сітуацыі. Не бачыць не таму, што не хоча бачыць, а не бачыць таму, што ён проста не здольны знайсці выхад з сітуацыі.

Аднак анансаваны працяг перамоваў да канца гэтага году. Але, па меркаванню Рыгора Кастусёва, калі кіраўнкам Беларусі і Расеі ўдасца за гэты час дамовіцца, то гэтыя пагадненні будуць базавацца не на балансе інтарэсаў, а на выгодах і жаданнях выключна прэзідэнта Расеі. І гэта вельмі небяспечна, таму што ў Пуціна зараз ёсць адна галоўная мара – паўтарыць „поспех” з далучэннем Крыму ў адносінах Беларусі, – лічыць Рыгор Кастусёў. А Аляксандр Лукашэнка не мае што супрацьпаставіць, каб з гэтай сітуацыі выйсці. Адносіны з Захадам сапсаваныя, рэформы ў краіне не праведзены, падтрымка ў насельніцва рэзка змяншаецца.

Цалкам размова:

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя