Суд накіраваў справу жыхара Целяхан на новы разгляд
Суддзя Івацэвіцкага суда Арцём Падалянец мог, але не закрыў справу шматдзетнага бацькі з Целяхан Аляксандра Іванова. Ён адмяніў рашэнне начальніка ДАІ Івацэвіцкага РАУС Васіля Жура аб пакаранні Іванова штрафам у 5 базавых за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам спецпадраздзялення “Страла”. Але накіраваў справу ў ДАІ на новы разгляд з-за аднастароннасці разгляду.
Хаця бачна, што няма доказу маёй віны, кажа Аляксандр Іваноў:
– Мне ж спыніцца ніхто не падаваў знакаў, як яны сцвярджаюць. Выразна, своечасова. Гэтага нічога не было. Я не чуў, што пацвярджае відэазапіс.
Праваабаронца “Вясны” Аляксандр Вайцешык, да якога звярнуўся Іваноў за юрыдычнай дапамогай, не спадзяецца, што Васіль Жур зменіць сваё рашэнне. Хутчэй ліквідуе недахоп, упэўнены Вайцешык:
– Улічваючы практыку карпаратыўнай этыкі, думаю, рашэнне будзе ізноў не на карысць Аляксандра, а на карысць спецпадраздзялення “Страла”. Будзем ізноў абскарджваць.
Аляксандр Іваноў быў пакараны штрафам у 122 рублі супрацоўнікамі спецпадраздзялення ДАІ “Страла” Міністэрства ўнутраных спраў, калі ехаў на пераробленым сваімі рукамі са старога мапеда транспартным сродку.
4 пастановы “Стралы” былі адмененыя Генеральнай пракуратурай. А вось пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам “Стралы” быў адпраўлены на разгляд у Івацэвіцкую ДАІ.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя