У Варшаве адбудзецца Марш ў абарону дэмакратыі і свабоды СМІ
Партыя “Права і Справядлівасць” традыцыйна у гадавіну ўвядзення ў Польшчы вайсковага становішча праводзіць Марш свабоды.
Сёлета ж ён асаблівы, арганізатары лічаць, што апошнія мясцовыя выбары былі сфальсікаваныя.
Дэпутатка Сейма ад “Права і Справядлівасці” Малгажата Гасеўская так пракаментавала пазіцыю сваёй партыі:
– Тое, што зараз адбываецца ў Польшчы цяжка назваць дэмакратыяй, калі падчас выбараў па 70 працэнтаў галасоў у камісіях былі несапраўдныя. Ці можна назваць такія выбары справядлівымі? То якая гэта дэмакратыя?
“Права і Справядлівасць” незадаволеныя сітуацыяй са свабодаю прэсы ў Польшчы. Між іншым дзеячы партыі гавораць пра тое, што падчас апошніх выбараў некаторых журналістаў арыштоўвалі за спробу весці назіранне.
Беларускае Радыё Рацыя