Кіраўнікі адміністрацый Пуціна і Лукашэнкі падпісалі мемарандум аб супрацы



Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі 26 снежня ў Маскве кіраўнікі адміністрацый прэзідэнтаў Расеі і Беларусі Антон Вайна і Наталля Качанава.

Дакумент прадугледжвае актыўнае ўзаемадзеянне ў пытаннях дзяржаўнай службы і падрыхтоўкі кадраў, абмен досьведам у галіне нарматворчай дзейнасці і юрыдычнай экспертызы, правядзенне кансультацый у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паведаміла прэс-служба Крамля.

За дзень да гэтага ў Маскве прайшла сустрэча лідараў дзвюх краін Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Бакі дамовіліся яшчэ раз правесці перамовы да канца гэтага года.

belapan.by

Фота РФ-СМИ