Новая перадача на Радыё Рацыя: «А як у вас гавораць?»
З 2-га па 22-га студзеня 2019 года ў нашым эфіры гучыць новая перадача – «А як у вас гавораць?». Яе аўтарка Алеся Лугавая (Іна Хоміч) вандруе па Палессі – уздоўж украінска-беларускай і беларуска-украінскай мяжы.
Перадача ідзе ў эфір кожнага будняга дня (ад панядзелка да пятніцы) а гадзіне 10:15, паўтараецца ў 20:35 (па польскім часе). У Беларусі на дзве гадзіны пазней.