„Спартыўная панарама” назвала лепшых спартоўцаў Беларусі 2018 года
Лепшымі спартоўцамі 2018 гада ў Беларусі прызнаны алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана ў акрабатычных скачках на лыжах Ганна Гуськова і батутыст Уладзіслаў Ганчароў. Традыцыйны апытанне сярод журналістаў праводзіла газета „Спортивная панорама”.
Фрыстайлістка ў лютым гэтага года парадавала айчынных заўзятараў перамогай на зімовых Гульнях, адсвяткаваўшы самы значны поспех у кар’еры. Уладзіслаў Ганчароў у скачках на батуце ў ходзе сезона прадэманстраваў стабільнасць выступу на міжнароднай арэне на этапах Кубка свету ў індывідуальных скачках, а ў сінхронных разам з Алегам Рабцавым яны выйгралі чэмпіянаты свету і Еўропы, Кубак свету.
У дзясятку лепшых спартсменаў 2018 года, на думку СМІ, таксама ўвайшлі Дар’я Домрачава (біятлон), Анастасія Пракапенка (сучаснае пяцібор’е), Арына Сабаленка (тэніс), Вольга Мазуронак (лёгкая атлетыка), Эльвіра Герман (лёгкая атлетыка), Надзея Скардзіна (біятлон), Максім Недасекаў (лёгкая атлетыка), Аляксандра Сасновіч (тэніс). Адзначым, у топ-10 апынуліся адразу тры прадстаўнікі „каралевы спорту”.
Лепшай камандай у гульнявых відах спорту па выніках 2018 го прызнана валейбольная „Мінчанка”, якая дамаглася высокага выніку на міжнароднай арэне, заняўшы другое месца ў Кубку Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола. Сярод негульнявых відаў лепшай камандай прадказальна прызнаны біятлонны жаночы квартэт – Надзея Скардзіна, Дынара Алімбекава, Ірына Крыўко і Дар’я Домрачава, які дамогся адной з галоўных сенсацый Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане, заваяваўшы залаты медаль. Сярод 100 апытаных журналістаў першае месца страляючым лыжніцам аддаў 91 прадстаўнік СМІ.
Лепшым трэнерам года прызнаны Мікалай Казека (фрыстайл), у тройцы лепшых настаўнікаў Віктар Ганчароў (валейбол, „Мінчанка”) і Віктар Ганчарэнка (футбол, маскоўскі ЦСКА).
Конкурс па вызначэнні лепшых атлетаў года газета „Спартыўная панарама” праводзіла ў 60-ы раз у сваёй гісторыі.