«Арт Сядзіба» прэзентуе фільм пра 7 гадоў сваёй дзейнасці



«Арт Сядзіба» прэзентуе фільм пра 7 гадоў сваёй дзейнасці. Фільм «7 год культурніцкіх турбот» распавядае пра розныя старонкі жыцця арганізацыі: пра малыя імпрэзы, пра вялікія канцэрты, пра тое, як доўгі час змагаліся за памяшканні і не маглі ўявіць, што ў 2018 «Арт Сядзіба» будзе ладзіць гістарычнае святкаванне #БНР100 каля Опернага тэатра.

Фільм зняты ў фармаце інтэрв’ю з рознымі дзеячамі, звязанымі з «Арт Сядзібай»: Змітром Вайцюшкевічам, Пятром Клюевым, Андрэем Курэйчыкам, Яўгенам Змушкам, Алесем Лютычам, Алесем-Францішкам Мышкевічам і іншымі. 

Паводле прэс-рэлізу