Дзеці з парушэннямі зроку змогуць вучыць беларускую мову



Дзеці з парушэннямі зроку таксама змогуць вучыць беларускую мову. Для іх у Гомелі дзейнічаюць бясплатныя курсы “Мова дзяцей”. Ініцыятарка курсаў “Мова дзяцей” Алеся Аўласевіч распавяла, што адкрыць такую групу прапанавалі самі бацькі:

– Да нас проста прыйшлі бацькі, якія сказалі, што іх дзеці таксама хочуць вывучаць беларускую мову, але ці ёсць у нас магчымасць іх прыняць, бо дзеткі з парушэннямі зроку. Групы ў нас ствараюцца, бо да нас звяртаюцца людзі, прыходзяць бацькі. Мы нічога самі не прыдумляем, гэта запатрабаванне бацькоў Гомеля.

Сёлета гомельская філія Таварыства беларускай мовы арганізавала чатыры групы для дзяцей па вывучэнні беларускай мовы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель