Домрачава і Б’ёрндален – трэція ў Каляднай гонцы



Беларуская біятлонная чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава і яе муж – васьміразовы алімпійскі чэмпіён нарвежац Уле-Эйнар Б’ёрндален занялі 3-е месца ў рамках „Каляднай гонкі” у нямецкім Гёльзенкірхене.

На фінішы немец Бенедыкт Доль па-сутнасці здзейсніў высакародны ўчынак, прапусціўшы легендарнага нарвежца наперад: Доль пачакаў адстаўшага Б’ёрндалена, а пасля яны фінішавалі разам, узяўшыся за рукі. У час цырымоніі ўзнагароджвання Домрачава і Б’ёрндален аддалі нямецкай пары Дэніз Херман-Доль адзін з сваіх медалёў.

Перамаглі ж у гэтай святочнай гонцы італійцы Даратэя Вірэр і Лукас Хофер. Другое месца ў нямецкай пары Францыска Пройс – Сімон Шэмп. Беларускае Радыё Рацыя