Размова з украінскім сябрам пра аншлюс



Размова была на украінскай і беларускай мовах, але тут падаецца ў перакладзе на беларускую мову. 

  • Прывітанне! Скажы мне, у вас усё так дрэнна? Я маю на ўвазе аншлюс з Расеяй?
  • Пагана, як мне здаецца ўжо з 1995 года, з рэферэндума, які знішчыў ўсё нацыянальнае – Герб, Сцяг.
  • Чым мы можам дапамагчы?
  • Вось жа … падумаць трэба.
  • Як думаеш, супраціў будзе?
  • Я не думаю, што аншлюс Будзь – ён жа ціхі ды паўзучы ўжо даўно, ды і скупленае ўсё. Адпор тут магчымы толькі культурніцкі ды інфармацыйны.
  • Я думаю, па аналогіі, што намеры паглынання Расеяй могуць сфармаваць у беларусаў негатыўны трэнд да маскалёў – тыпу адбіраюць незалежнасць. Як думаеш? Па меншай меры для Украіны гэта характэрна.
  • І я так мяркую.
  • Тады гэта наадварот можа выклікаць нацыянальны ўздым. Я ўспамінаю час перабудовы, дзе менавіта беларусы сталі трыгерам.
  • Так Дзяды 1988 года былі першай у СССР масавай акцыяй часоў перабудовы, якую братульна разагналі. І так – у Беларусі пачаўся і скончыўся распад Савецкай імперыі.
Беларускае Радыё РАЦЫЯ