Беларускія прадпрыемствы страчваюць ад падзення расейскай валюты



Расейская валюта пабіла 18-гадовы рэкорд падзення. Курс даляра перасягнуў 57 рублёў.

А беларускія прадпрыемствы зазнаюць вялікія страты праз рэзкую дэвальвацыю расейскай валюты. Змяншэнне прыбытку, вымыванне абаротных сродкаў і няпэўнасць перспектываў у гандлі на расейскім рынку — асноўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія прамыслоўцы. Многія з іх спадзяюцца, што ўлада наважыцца на дэвальвацыю беларускай валюты. Калі гэтага не будзе, то прамыслоўцы прадказваюць эканамічную катастрофу ў Беларусі.

Прыгадаем, такой дэвальвацыі расейскай валюты не было з часоў жнівеньскага крызісу 1998 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота nnm.me