ЗША і Ізрайль выйшлі з ЮНЕСКА



1 студзеня апоўначы па еўрапейскім часе Ізрайль афіцыйна пакінуў ЮНЕСКА. Пра гэта са спасылкай на ізраільскага амбасадара ў ААН Дані Данона паведамляе The Times of Israel.

Па словах дыпламата ЮНЕСКА цэлы час „перапісвае гісторыю”

Данон лічыць, што арганізацыяй „маніпулююць ворагі Ізрайля”, што выяўляецца ў пастаянным асуджэнні адзінай габрэйскай дзяржавы.

Прэтэтэнзіі Ізрайлю грунтуюцца найперш на прызнанні Палесціны паўнавартасным сябрам ЮНЕСКА ў 2011 годзе.

Адначасна з Ізрайлем ЮНЕСКА афіцыйна пакінулі ЗША.

Такім чынам цяпер у склад арганізацыі ўваходзяць 193 дзяржавы.

ЮНЕСКА (United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization) – спецыялізаваная ўстанова ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры. Заснавана яна ў лістападзе 1945 года. 

The Jerusalem Post адзначае, што ЗША і Ізрайль прыпынілі выплату штогадовых складкаў у ЮНЕСКА ў 2011 годзе, у 2013 годзе абедзве краіны страцілі права голасу ў арганізацыі, але захавалі ўсе астатнія правы.

Беларускае Радыё Рацыя