Расея паступова спыняе «мясную вайну» з Беларуссю



Пяць беларускіх вытворцаў мяса-малочнай прадукцыі зноў змогуць пастаўляць тавары ў Расею. Пад забаронай застаюцца яшчэ 15 прадпрыемстваў. Рассельгаснагляд дазволіў пастаўкі з яшчэ двух беларускіх прадпрыемстваў. Раней скасавалі забарону на пастаўкі ў Расею прадукцыі Калінкавіцкага, Гомельскага і Жлобінскага мясакамбінатаў, а таксама Віцебскай птушкафабрыкі.

У лістападзе расейскі бок увёў забарону на пастаўкі прадукцыі больш як 12 беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў у сувязі з яе неадпаведнасцю нормам заканадаўства Расеі і Мытнага саюзу.

А Аляксандр Лукашэнка ўсклаў адказнасць за харчовы канфлікт на Расейскую Федэрацыю. Пры гэтым ён нагадаў, што канфлікт па пастаўках харчавання паміж Расеяй і Беларуссю ўзнік не першы раз.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ok.ru