Беларуская ялінка ў Варшаве
У Беларускім Доме ў Варшаве адбылася перадкалядная імпрэза для маленькіх беларусаў і іх бацькоў. Згодна з беларускай традыцыяй, адбылося калядаванне. Таксама дзеткі пабывалі на лекцыі мастачкі Нікі Сандрас:
– Атмасфера настолькі цудоўная была, што ў пэўны момант мне давялося схавацца за ялінку, каб ніхто не бачыў, што я плачу. Гэта такі цудоўны і прыгожы момант з калядкамі і дзецьмі, такое цудоўнае свята.
Арганізатар мерапрыества Юлія Рымашэўская зазначае, што беларусы Варшавы ўсё часцей збіраюцца разам:
– Такіх імпрэз становіцца штораз больш, я б сказала. Пакрысе беларусы інтэгруюцца, знаёмяцца. Становіцца відавочным, што трэба ладзіць такія вылазкі ў выходны ці любы іншы дзень. Сёння – у Беларускім доме, заўтра – на беразе Віслы, напрыклад. Проста сустрэцца, пагутарыць, паспяваць свае песні, пахадзіць ды народнымі ці свецкімі гульнямі пабавіцца, узгадаць свае традыцыі ды проста весела правесці свой вольны час. Арыентуемся ўсё ж на сямейны кантэкст.
На калядаванне адмыслова прыехалі фалькларысты з Беларусі – Юлія Пракоф’ева ды Сяргей Герасімаў.
[Not a valid template]
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота Нікі Сандрас