Надрукаваны перакідны каляндар Гарадзеншчыны на 2019 год



У Гародні выйшаў з друку беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар Гарадзеншчыны на 2019 год. Каляндар склаў прафесар з Гародні Аляксей Пяткевіч, а рэдагаваў выданне рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік.

Гэта ўжо дзявяты выпуск падобнага календара. У ім пададзена каля паўтысячы важных і цікавых датаў з гісторыі Гарадзеншчыны, што яшчэ раз пацвярджае яе багацце і напоўненасць падзеямі і асобамі праз гады і стагоддзі.

Дарэчы, ранейшыя календары 2010-2018 гадоў мелі вялікі поспех і выклікалі зацікаўленасць не толькі на Гарадзеншчыне, але і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя