У Менску прайшоў Калядны Спеўны сход



Адной з першых паслянавагодніх беларускамоўных культурніцкіх імпрэз у Менску стаў Калядны Спеўны сход на Верхнім горадзе.

Распавядае вядучы мерапрыемства Яўген Курыльчык:

– Спеўны сход – гэта такі дабрачынны праект, які робіцца дзеля таго, каб людзі больш ведалі, больш спявалі сапраўдныя беларускія песні, каб за сталом маглі праспяваць не толькі „Ой, мароз, мароз” і „Чарка гарэлкі на стале”, але і сапраўдную беларускую застольную песню. Таксама, каб ведалі нейкія калядныя песні. Вось зараз ідуць Каляды, можна хадзіць па хатах, калядаваць. Мандарынку ці бутэльку “Савецкага шампанскага” накалядаваць, ці яшчэ чаго.

Верхні горад у Менску, закладзены ў часы каралевы Боны, адрадзіўся ў незалежнай Беларусі, як месца правядзення вулічных музычных імпрэз, прадстаўленняў і народных святкаванняў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск