Лідары Еўразвязу абмяркуюць сітуацыю ва Украіне
Лідары Еўразвязу праводзяць ў Бруселі саміт, у час якога адначасна з унутранымі справамі будуць абмяркоўваць сітуацыю ва Украіне. Злучаныя Штаты націскаюць на Еўразвяз, каб той прыняў новыя, больш дакучлівыя санкцыі супраць Расеі.
Аднак на думку еўрадэпутата Рышарда Чарнэцкага:
– Сярод еўрапейскіх лідараў няма адзінадумства у пытанні санкцый, хоць і памалу назіраецца змена пазіцыі ў дачыненні да Крамля.
Паводле Рышарда Чарнэцкага, у польскіх палітыкаў: прэм’ера Дональда Туска і міністра Радаслава Сікорскага – невялікія шанцы атрымаць адну з дзвюх ключавых пасадаў: старшыні Еўрапейскай Рады і кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі.
Пры гэтым Чарнэцкі адзначыў, што не зважаючы на палітычныя разыходжанні, усе польскія еўрадэпутаты будуць падтрымліваць кандыдатуры палякаў.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя