У Слоніме адкрыўся грамадзянскі цэнтр



У Слоніме пачаў працу грамадзянскі цэнтр на базе недзяржаўнай установы “Шэгамедкансульт”, якой кіруе доктар Іван Шэга. Па словах доктара Шэгі, мэтай дзейнасці цэнтра будзе спрыянне грамадскім арганізацыям і ініцыятыўным групам грамадзян у іх узаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады, абароне сваіх законных правоў і інтарэсаў, а таксама ў рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятываў. “Мы будзем таксама інфармаваць і падвышаць ровень ведаў сяброў грамадскіх арганізацый і ініцыятыўных груп грамадзян для актывізацыі і пашырэння іх удзелу ў вырашэнні пытанняў мясцовага значэння”, – сказаў Іван Шэга.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Грамадзянскі цэнтр у Слоніме ўжо правёў для грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны трэнінгі па пытаннях распрацоўкі і кіравання праектамі. А 13 і 14 снежня на базе грамадзянскага цэнтра адбыўся семінар па пытаннях рэфармавання мясцовага самакіравання як рэальны шлях умацавання грамадства і дэмакратызацыі Беларусі. У ім прыняў удзел юрыст Андрэй Завадскі. Спадар Завадскі распавёў, а таксама правёў дыскусіі па пытаннях канстытуцыйных асноваў мясцовага самакіравання ў Беларусі, фінансава-эканамічных асновах мясцовага самакіравання, прававых асновах тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і іншыя.

Грамадзянскі цэнтр у Слоніме пачаў выдаваць і свой “Інфармацыйны бюлетэнь”, выйшаў ужо першы нумар.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара