На Вадохрышча ў Беларусі пахаладае да – 20 градусаў



Паводле начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Аляксандра Бяганскага, студзень 2019 года будзе халаднейшы, чым у папярэднія гады.

– Калі норма тэмпературы для студзеня складае па тэрыторыі краіны ад трох да шасці градусаў мароза, то ў гэтым годзе студзень мы прагназуем у сярэднім на адзін градус тэмпературу сярэднемесячную ніжэй. Некаторае пацяпленне прагназуецца на пачатку другой дэкады на выходных 12-13 снежня. Зноў паніжэнне тэмпературы чакаецца бліжэй да другой дэкады. Так званыя хрышчэнскія маразы ў гэтым годзе мы таксама прагназуем. Канец студзеня таксама чакаецца дастаткова прахалодны. Ападкаў у студзені мы чакаем больш за кліматычную норму.

Люты, паводле папярэдніх прагнозаў, будзе больш-менш традыцыйны для Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя