Беларусы у 2018 годзе прадалі валюты на $ 1,1 млрд больш, чым купілі
Беларусы у 2018 годзе прадалі валюты на $ 1,1 млрд у эквіваленце больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.
У 2018 годзе фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $ 9,089 млрд у эквіваленце, купілі $ 7,974 млрд. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў амаль $ 1,115 млрд.
Суб’екты гаспадарання – рэзідэнты Беларусі прадалі замежнай валюты на $ 20,040 млрд у эквіваленце, купілі $ 20,712 млрд.
Нерэзідэнты Беларусі за 2018 год прадалі валюты на $ 618,3 млн у эквіваленце, купілі $ 124,6 млн.
Фота: Беларуская праўда