У Менску выступіць Ясон Бадрыдзэ, які пражыў 2 гады ў зграі ваўкоў



8 лютага ў Менску выступіць легендарны заолаг Ясон Бадрыдзэ, які пражыў 2 гады ў зграі ваўкоў.

Грамадская арганізацыя „Ахова птушак Бацькаўшчыны” і праект vouk.by запрашаюць на сустрэчу з Ясонам Бадрыдзэ ў бізнес-клуб Imaguru. Хай не застанецца пытанняў без адказаў пра шэрых драпежнікаў!

Бадрыдзэ Ясон Канстанцінавіч, прафесар, доктар біялагічных навук, загадчык сектара паводзінаў і экалогіі жывёл у Інстытуце заалогіі АН Грузіі, супрацоўнік Дзяржаўнага універсітэта ім. Іллі Чаўчавадзэ. Ясон прысвяціў вывучэнню ваўка ўсё жыццё і каля двух гадоў пражыў у зграі ваўкоў. Грузінскі навуковец, які пабываў у шкуры шэрага, рэдка дае публічныя сустрэчы, але пагадзіўся распавесці менскай публіцы пра жыццё ваўкоў.

Білеты можна набыць на talaka.org.

Паводле прэс-рэлізу

Фота: скрыншот з відэа