Акцыя пратэсту супраць экспансійнай паліткі Расеі
Беларусы, украінцы, грузіны і татары сабраліся на галоўным пляцы ў Варшаве, каб прадэманстраваць свой пратэст супраць экспансійнай паліткі Расеі і яе ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін.
Сярод удзельнікаў акцыі выступіў прадстаўнік Татарстана, грамадскі дзеяч і былы мецэнат Нафіз Кашапаў, які 8 гадоў назад з прычыны рэпрэсій быў вымушаны пакінуць тэрыторыю Расеі.
Кажа Нафіз Кашапаў:
– Мы cпазналі ад пуцінскай Расеі тэрор і агрэсію супраць карэнных народаў. У нас зачынілі каля двух тысяч школ. Ідзе ціск на мусульманскіх і нацыянальных лідараў. За 10 гадоў загінула каля 30 чалавек, каля 300 сядзяць у турмах, больш за 2000 сямей з Татарстана і Башкартастана пакінулі Расею. Я сам быў у гарачых кропках і сваімі вачыма бачыў дыктатуру і фашызм і ў Азербайджане, і ў Крыме.
Акцыю арганізавалі фонд Рух Салідарнасці “Разам” і “Еўрамайдан Варшава”.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара