„Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917-1922 гадоў”



„Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917-1922 гадоў”. У Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі мультымедыйнае выданне.

Кажа старшыня Камісіі па культуры, адукацыі і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк

– Людзі, якія сабраліся на Усебеларускі з’езд у сямнаццатым годзе, людзі, якія ў сямнаццатым годзе былі разам, якія воляй лёсу раз’ядналіся па розных лагерах у васямнаццатым-дзевятнаццатым годзе, разам з тым працавалі дзеля аднаго – дзеля стварэння беларускай дзяржаўнасці. Палітыка – гэта заўсёды магчымасць рэальнага, і яны зрабілі ўсё, што ад іх залежала, каб над Беларуссю ўзыходзіла беларускае сонца.

Мультымедыйнае выданне ўключае ў сябе сканы каля дзвюх тысяч нумароў перыёдыкі, што выходзіла ў Беларусі і за яе межамі ў часы абвяшчэння БНР і станаўлення ССРБ.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск