Кіраўнік МЗС Венгрыі 14 студзеня наведае Менск



Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта 14 студзеня наведае Менск, паведамляе пасольства Беларусі ў гэтай краіне.

Падрыхтоўка візіту венгерскага міністра ў Менск абмяркоўвалася 10 студзеня на сустрэчы Сіярты з паслом Беларусі Аляксандрам Панамаровым.

„Дыпламаты разгледзелі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на эканамічнае ўзаемадзеянне. Падчас сустрэчы беларускі пасол таксама перадаў Петэру Сіярту копіі даверчых грамат”, — паведамілі ў дыппрадстаўніцтве.

belapan.by