Берасцейскі медыя-цэнтр ладзіць Медыя-каляды



12 студзеня Берасцейскі медыя-цэнтр правядзе сваё фінальнае мерапрыемства. На ім будзе абвешчаны пераможца конкурсу на лепшую публікацыю, адбудзецца дыскусія і будуць падведзены вынікі супрацоўніцтва НДА і СМІ за 2018 год.

На працягу года медыя-цэнтр праводзіў трэнінгі і сустрэчы, на якіх любы жадаючы мог атрымаць практычныя інструменты па стрымінгу, грамадзянскаму актывізму, фатаграфіі, сторытэлінгу і г.д. Менш чым за год, у Берасці падзяліліся сваім вопытам Дзяніс Васількоў, Антон Матолька, Адар’я Гуштын і г.д.

Акрамя ўручэння прызоў 12 студзеня адбудзецца дыскусія з галоўным рэдактарам “Еўрарадыё” Паўлам Свярдловым. У цёплай каляднай атмасферы, седзячы пры каміне з напоямі ў руцэ, можна будзе абмеркаваць далейшыя формы супрацы НДА і СМІ.

Мерапрыемства пройдзе: офіс АРР „Дзедзіч”, вул. Маякоўскага, 46

Калі: 12 студзеня, у 14:00.

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках праекта “Брэсцкі медыя-цэнтр”, які арганізаваны Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Праект накіраваны на ўмацаванне сувязяў паміж журналістамі і грамадскімі актывістамі горада і павелічэнне прысутнасці арганізацый трэцяга сектара ў медыя-прасторы горада.

Паводле прэс-рэлізу