Калядны перыяд на Падляшшы
У Оперы і філармоніі ў Беластоку выступілі мясцовыя прыхадскія хоры, а таксама госці з-за мяжы. У рамках Вечарыны праваслаўных каляд заспявалі хоры з Менска, Беластока і Супрасля. На мерапрыемстве прысутнічалі каталіцкія і праваслаўныя іерархі. Паводле арганізатара, протадыякана Васіля Дубаца, супольнае калядаванне ў Оперы мае свае традыцыі:
– 37 гадоў таму пачалося. Як для чалавечага жыцця – гэта шмат часу. Яшчэ Падляшскай оперы не было, была філармонія. Пачыналі 2-3 хоры. А сёння выступае ўжо амаль трыццаць.
Заўтра ў зале Клуба вайсковай часткі № 3519 у Беластоку – чарговая вечарына каляд. На супольнае святкаванне запрашае Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Прэзентацыя падляшскіх калядных калектываў пачнецца ў 15 гадзін. Уваход бясплатны.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток