Моцны выбух у цэнтры Парыжа



Пазней французскія ўлады афіцыйна паведамілі, што ў выніку выбуху загінулі тры чалавекі, дзясяткі паранена.

***

У булачнай, размешчанай у шматпавярховым доме ў цэнтры Парыжа, у суботу, 12 студзеня, прагучаў магутны выбух, некалькі чалавек атрымалі раненні. Па дадзеных мясцовай паліцыі, здарэнне адбылося на вуліцы Трэвіз у 9-й акрузе французскай сталіцы.

Прэм’ер-міністр Францыі Эдуар Філіп і міністр унутраных спраў Крыстоф Кастанер прыбылі на месца выбуху, паведамляе радыёстанцыя France Info. Паведамляецца, што на месцы здарэння таксама прысутнічае мэр горада Ан Ідальга.

Праваахоўныя органы пакуль зыходзяць з таго, што прычынай выбуху была ўцечка газу.

Фота: twitter

Адразу пасля выбуху ў будынку успыхнуў агонь. Да месца здарэння прыбылі пажарныя і паліцэйскія. У доме і бліжэйшых будынках выбухной хваляй выбітыя шыбы.

Паводле dw.com