Беларускіх грамадзян сярод пацярпелых пры выбуху ў Парыжы няма
Беларускіх грамадзян сярод пацярпелых пры выбуху 12 студзеня ў Парыжы няма, паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
„Згодна са звесткамі крызіснага цэнтра МЗС Францыі, беларускіх грамадзян сярод пацярпелых у выбуху ў Парыжы няма. Пасольства Беларусі працягне знаходзіцца ў кантакце з праваахоўнымі органамі Францыі”, — гаворыцца ў паведамленні беларускага знешнепалітычнага ведамства ў „Твітэры”.
У выніку выбуху газу ў пякарні ў цэнтральнай частцы Парыжа, які прагрымеў сёння, пацярпелі больш за 20 чалавек. Такія папярэднія звесткі прыводзіць прэфектура французскай сталіцы. Дванаццаць чалавек атрымалі сур’ёзныя раненні. Стан двух пацярпелых выклікае асаблівыя асцярогі лекараў.
Фота Reuters