У Гародні зноў будуць судзіць журналіста



Як паведаміў журналіст-фрылансер Алесь Кіркевіч, у дачыненні да яго гарадзенскай міліцыяй складзены пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне.

Пратакол складзены паводле артыкулу 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі. Кіркевіча вінавацяць у тым, што ён запісаў для тэлеканалу „Белсат” каментары гарадзенскіх краязнаўцаў на тэму гістарычнай спадчыны гораду і яго турыстычнага патэнцыялу.

Нагадаем, што раней гарадзенская міліцыя і суды Гародні ўжо неаднаразова пераследавалі гарадзенскіх журналістаў-фрылансераў. Так да вялікіх грашовых штрафаў паводле артыкулу 22.9, частка 2 былі засуджаны Алесь Дзянісаў (два разы), Андрэй Мялешка (тры разы), Алесь Кіркевіч (два разы), Павал Мажэйка.

harodniaspring.org