У Менску адбылася сустрэча прадстаўнікоў экалагічных ініцыятываў



У Менску адбылася сустрэча прадстаўнікоў рэгіянальных экалагічных ініцыятываў.

„Прадстаўнікі ініцыятыўных груп з „гарачых” экалагічных кропак Беларусі сустрэліся, каб аб’яднаць сумесныя намаганні і стварыць рэспубліканскую экалагічную ініцыятыву”, – паведамляе праваабарончы сайт „Берасцейская вясна”.

Кажа ўдзельнік сустрэчы і праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Вынік будзе пазітыўны. На сённяшні дзень мы бачым, што нашы дзяржаўныя кіраўнікі пайшлі шляхам здрады інтарэсаў свайго народа. Калі няма крэдытаў, пайшлі шляхам размяшчэння шкодных для здароўя і асяроддзя заводаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У той час, калі ўвесь свет робіць усё, каб пазбыцца гэтых заводаў. Я лічу, што завод, з якім сёння змагаюцца берасцейцы – гэта як раз змаганне за незалежнасць, за годнае навакольнае асяроддзе.

Удзел у сустрэчы прынялі экаактывісты з Берасця, Наваполацка, Магілёва, Астраўца, Якімавай Слабады і Светлагорска.

„Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі палітыку рэспубліканскай ініцыятывы, склалі план далейшых дзеянняў ды прыступілі да яго рэалізацыі”, – падсумоўваюць праваабаронцы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце