Аляксандра Сасновіч без праблем выйшла ў 1/32-ю Australian Open
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч без малейшых праблем выйшла ў 1/32-ю фіналу Australian Open.
У стартавым раўндзе турніру 31-я ракетка свету разграміла бельгійку Кірстэн Фліпкенс (49-ю ракетку тэніснай асацыяцыі) – 6:1, 6:1.
А вось у другім крузе ў Сасновіч будзе куды больш сур’ёзная суперніца – эстонка Анэт Контавэйт (20-ы нумар сусветнага рэйтынгу).
Яшчэ адна беларуска Вера Лапко (62-я ў класіфікацыі) выбыла з турніру ў адзіночным разрадзе. Паядынак супраць шведкі Юханы Ларсан (77-я ракетка свету) склаўся вельмі няўдала для Веры. Першы сет Лапко прайграла на тай-брэйку 6:7 (5:7), а ў другой партыі пры ліку 0:3 знялася з турніру.
15 студзеня свае стартавыя сустрэчы на чэмпіянаце Аўстраліі правядуць Вікторыя Азаранка і Ілья Івашка.
Беларускае Радыё Рацыя