Аўтобус з беларускімі хакеістамі трапіў у ДТЗ



Аўтобус хакейнага клуба «Хімік» сёння трапіў у ДТЗ у Лагойскім раёне, пра гэта паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі.

Аўтобус накіроўваўся на выязную гульню ў Бабруйск і сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем.

Кіроўцы і пасажыры абодвух транспартных сродкаў жывыя і здаровыя.